Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітет запрашае да ўдзелу ў вялікай колькасці летніх школ на розныя тэматыкі. Большасць з іх прапануе фінансавую падтрымку.
Калі: лета 2018 года.
Дзе: Будапешт, Венгрыя.
Тэмы школ:
- Constitution-building in Africa
- ECPR/EURA Summer School 2018: Collaborative Local Government for an Open Society
- Moral Epistemology
- Romani Identities and Antigypsyism
- Territorial Sovereignty in the Age of Migration
- The Biological and the Social between 1900 and Today
- The Dignity of Man in Western Intellectual History, Esotericism, and Art
- The History and Metaphysics of the Concept of Laws of Nature
- The National and the Transnational
- Thinking About the Possible
- Geospatial Solutions for Water Management
- Innovations in Disaster Risk Reduction
- Mediation Theory and Skills
- Policies and Practices in Lifelong Learning at Universities
- Strategic Human Rights Litigation
- The Precautionary Principle in Sustainability Transitions: Thinking forwards, Looking backwards, Acting
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- рэкамендацыйны ліст;
- CV;
- матывацыйны ліст;
- спецыфічныя для кожнай з праграм дакументы.
Фінансавыя ўмовы
Большасць курсаў прапануюць фінансавую падтрымку, акрамя школ па медыяцыі і па lifelong адукацыі. Астатнія курсы адрозніваюцца па складу падтрымкі: некаторыя толькі пакрываюць выдаткі на ўдзел, некаторыя таксама даюць грант на пражыванне і праезд. З умовамі кожнай школы можна пазнаёміцца на адпаведнай старонцы.
Дэдлайн падачы заяўкі на большасць праграм – 14 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.