Усе зацікаўленыя запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка“.
Калі: 18-19 траўня 2018 года.
Дзе: Мінск.
Канферэнцыя мае на мэце сістэматызаваць ідэю і практыку суверэнітэту ва Ўсходняй Еўропе, як у кантэксце 100-гадовага юбілею паўставання нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.
Асноўныя тэмы для разгляду:
- 1918 год: ідэя суверэнітэту і яе значэнне ў паўставанні новых нацыянальных дзяржаваў ва Ўсходняй Еўропе.
- Ідэя суверэнітэту, палітычны канфлікт з цэнтрам, аднаўленне нацыянальных дзяржаў і распад СССР, 1990-1991.
- Нацыянальны суверэнітэт ва Ўсходняй Еўропе: выклікі пашырэння ЕЗ у 2004 годзе.
- Дзяржаўны суверэнітэт ва Ўсходняй Еўропе – змены падыходаў і выклікі пасля 2014 года.
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, ангельская, польская, украінская.
Для падачы заяўкі на ўдзел у канферэнцыі трэба запоўніць форму рэгістрацыі.
З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info@palityka.org.
Дэдлайн – 15 сакавіка 2018 года.
Арганізатары канферэнцыі – Інстытут “Палітычная сфера”, амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі Калегіум, Інстытут ВКЛ (Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут гісторыі Літвы.