Актыўная моладзь з краін Усходняга партнёрства запрашаецца на трэнінг DemoPeople III, які накіраваны на ўсталяванне цеснага міжнароднага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з праграм і краін-партнёраў у галіне дэмакратыі і структураванага дыялогу.
Калі: 11-15 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Грузія.
Задачы:
- паказаць праграму Erasmus+: Youth in Action у якасці навучальнага дапаможніка;
- зрабіць першыя крокі па арганізацыі праекта ў галіне моладзевай палітыкі ў міжнароднай камандзе;
- развіць кампетэнцыі ўдзельнікаў у планаванні нефармальнай адукацыі і працэсаў міжкультурнага навучання;
- садзейнічаць удзелу моладдзі ў грамадскай дзейнасці;
- даць магчымасць арганізацыям уладкаваць партнёрскія сувязі;
- вывучыць новыя падыходы і знайсці інавацыйныя спосабы зносін паміж моладдзю і палітыкай / экспертамі / асобамі, адказнымі за стварэнне моладзевай палітыкі;
- паказаць новыя магчымасці ў рамках Erasmus + для развіцця міжкультурных кампетэнцый у сферы моладзевай палітыкі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, праезд, візу і іншае. Патрабуецца арганізацыйны ўнёсак (у залежнасці ад краіны).
Дэдлайн падачы заяўкі – 22 красавіка 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.