Цэнтр ZenFish запрашае на бясплатную лекцыю “Негвалтоўная камунікацыя” 15 лютага (19.00-20.00)
Пра тое, як можна развіваць і выкарыстоўваць навыкі негвалтоўных зносін у асабістых адносінах і на працы, распавядзе Таццяна Пуцяціна – магістар практычнай псіхалогіі, спецыяліст па экзістэнцыяльнаму кансультаванню, асабістаму развіццю і профарыентацыі. На лекцыі вы даведаецеся, як экалагічна і адкрыта выказваць свае патрэбы, як распазнаць у сабе пасіўную агрэсію і аддзяляць ацэнку ад фактаў.
Каму будзе цікавай лекцыя?
- тым, у каго ёсць цяжкасці і непаразуменні ў камунікацыях;
- тым, хто пакутуе ад пасіўна-агрэсіўных паводзін;
- тым, хто хоча палепшышь якасць узаемаадносін з блізкімі;
- усім, каму цікавая псіхалогія каммунікацыі.
Калі? 15 лютага, 19.00-20.00
Дзе? Цэнтр «ZenFish» (г.Мінск, вул. Чапаева, 3)
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/ijcHtbvmCnLRIinn1
Колькасць месцаў абмежаваная, вітаецца free donation.