Youth Labour Rights запрашае на семінар «Дарожная карта працаўладкавання: шлях да поспеху»
У ходзе семінара «Дарожная карта працаўладкавання: шлях да поспеху» будуць закранутыя наступныя тэмы:
- Метады адбору персаналу – колькі колаў пекла трэба прайсці
- Тыповыя памылкі пры напісанні рэзюмэ (іх аналіз, прыклады з практыкі) і як іх пазбегнуць
- Гутарка – выдыхнуць або напружыцца? Што ацэньваюць HR. 4 абавязковыя параметры для любой вакансіі
- Хлусіць ці не хлусіць? Аналіз і паказчыкі хлусні
- Дылетант або профі – хто перад табой? Спосабы вызначэння «дрэнных (некампетэнтных)» рекрутэраў і спосабы іх нейтралізацыі
Спікер – саветнік і эксперт у бізнес-кансультаванні і кіраванні персаналам Ірына Лямпэ. Практычны досвед працы топ-мэнэджэрам у буйных беларускіх кампаніях (СТАА «МТС», ТАА «Табак-інвест», ВК «Сокал» (гатэль «Марыёт»), і інш.
Калі? 19 лютага, пачатак у 19:00.
Дзе? г. Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, к.302 (Komnata 3/0/2).
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.