Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2018 года.
Калі і дзе: заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2018 г. у Варшаве, а апошнюю – 18 – 21 лістапада 2018 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).
Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.
Патрабаванні да кандыдатаў
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі праграмы самастойна аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 150 Еўра. Астатнія выдаткі пакрываюць арганізатары.
Як падацца?
Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкеты, якую неабходна даслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:
- свой фотаздымак памерам не менш як 1000×1000 пикселаў у фармаце JPEG;
- рэзюмэ (CV);
- кароткая инфармацыя пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай і беларускай мовах).
Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2018 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2018
Дэдлайн падачы заяўкі – 25 лютага 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.