Ліга дабрачыннай працы моладзі прапануе праверыць сябе на трываласць і адправіцца валанцёрыць у Нямеччыну.
Калі: 1 верасня 2018 – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Баварыя, Нямеччына.
Калі табе ад 18 да 26 гадоў, ты ведаеш нямецкую мову на узроўні А2 – В1 і хочаш зрабіць сябе і гэты свет лепей, то праграма “Дабраахвотны сацыяльны год” у Нямеччыне якраз для цябе.
ДСГ, альбо па-нямецку FSJ – гэта:
– час, праведзены з карысцю!
- 40 гадзін працы на тыдзень (зменны або фіксаваны графік, галоўнае – у суме 40 гадзін);
- 26-дзённы адпачынак;
- 25 дзён – 5 адукацыйных семінараў.
– Новыя веды, уменні, досвед.
- выхад з зоны камфорту, самаразвіццё;
- дапамога людзям, якія маюць патрэбу у табе;
- спачатку можа быць складана, але разам с табой заўсёды будуць прафесіяналы, якія гатовы дапамагчы;
- магчымасць праяўляць ініцыятыву і прапаноўваць свае ідэі;
- практыка нямецкай мовы і магчымасць вандраваць.
– Бяспека і забеспячэнне ўсім неабходным.
- кішэнныя выдаткі і грошы на харчаванне ≈ 420 еўра / месяц;
- жыллё прадастаўляецца арганізацыяй. Як правіла, кватэра ці пакой у інтэрнаце, дзе вы жывяце з іншымі валанцёрамі;
- Ліга працуе з партнёрскай арганізацыяй з Баварыі з 1998 года.
Як узяць удзел?
Падумаць і вызначыцца да 15 лютага, а пасля даслаць неабходныя паперы на dsg.liga.lyvs@gmail.com:
- біяграфію у форме табліцы з пашпартным фота;
- запоўненую анкету (атрымаць анкету можна па электроннай пошце);
- матывацыйны ліст, які тлумачыць, чаму праект падыходзіць табе, а ты яму (Motivationsschreiben);
- пераклад дакумента аб адукацыі (у тваім выкананні, не завераны).
Есть пытанні? Пішы ліст каардынатарцы праграмы ДСГ, Дар’і Цітовай на е-пошту dsg.liga.lyvs@gmail.com.