Польская арганізацыя ANAWOJ тэрмінова шукае валанцёра або валанцёрку на 4-месяцовы ЕВС-праект у школе.
Калі: сакавік – ліпень 2018 года.
Дзе: Беласток, Польшча.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія:
- жадаюць ствараць і развіваць спартыўныя актыўнасці ў школе;
- добра валодаюць ангельскай мовай (валоданне іншымі будзе перавагай);
- маюць матывацыю займацца рознымі актыўнасцямі падчас перапынкаў і па-за школай;
- маюць моцную матывацыю вывучаць польскую мову.
Абавязкі:
- арганізацыя актыўнасцей для навучэнцаў;
- дапамога ў арганізацыі школьных і міжшкольных спаборніцтаў;
- падтрымка студэнтаў з асаблівасцямі здароўя ў індывідуальным курсе навучання;
- арганізацыя варкшопаў, клубаў па інтарэсах;
- супраца са школьнымі дзеючымі праектамі, з Домам культур і шмат інш.
Фінансавыя ўмовы
Абранаму валанцёру альбо валанцёрцы забяспечваюцца вяртанне выдаткаў на праезд у Беласток (максімум 360 еўра), пражыванне ў інтэрнаце і грошы на кішэнныя выдаткі ў памеры 760 польскіх злотых на месяц.
Больш падрабязнасцей ёсць па спасылцы.
З пытаннямі можна звяртацца да Paulina Podolak па е-адрасе anawoj.evs@gmail.com.
Падаць заяўку неабходна так – даслаць CV і матывацыйны ліст на е-адрас anawoj.evs@gmail.com.