17 сакавіка ў Мінску адбудзецца беларускі адукацыйны форум “ПроШколу. Так можно!”, які збярэ лепшых экспертаў сусветнай адукацыі.
Калі: 17 сакавіка 2018 года.
Дзе: Renaissance Minsk Hotel, Мінск.
Педагогі і бацькі школьнікаў змогуць пазнаёміцца з прагрэсіўным досведам іншых краін і запэўніцца, што гэта можна зрабіць і ў Беларусі.
Спікеры абмяркуюць актуальные пытанні, якія наспелі ў адукацыі:
- Адукацыя будучыні – якой яна мусіць быць?
- Школа і сям’я – як эфектыўна ўзаемадзейнічаць?
- Як матываваць дзяцей і развіваць эмацыйны інтэлект?
- Як зарыентаваць школьнікаў у прафесіі і правільна іх накіраваць?
На форуме выступяць:
- Фрэдрык Хакансон, дырэктар па даследаваннях у галіне адукацыі, рэктар школы ў Швецыі;
- Лайнэ Бяловас, заснавальнік і дырэктар сярэдняй школы ў Эстоніі, ментар кіраўнікоў-пачаткоўцаў у галіне адукацыі;
- Людміла Петраноўская, лаўрэат прэміі прэзідэнта РФ у галіне адукацыі, аўтар кніг пра дзяцей і для бацькоў, псіхолаг і публіцыст;
- Раксалана Левіцкая, аўтар і кіраўнік дзіцячай інжынірынгавай школы “Brains & Hands” (Кіеў);
- Вікторыя Еўцюхова, прафесійны эрыксанаўскі коўч, дырэктар сярэдняй школы ў Расіі, у якой прымяняецца коўчынг на ўсіх узроўнях кіравання школай, ды іншыя.
Зарэгістравацца на мерапрыемства і падтрымаць праект можна тут.
Падрабязнасці па спасылцы.