Фаланстэр запрашае на наступны мітап Гік-каміт, прысвечаны тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн праз асяроддзе trello.com
Сустрэча можа быць карысна:
- грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн,
- актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды,
- айціваланцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм.
План сустрэчы
- Анлайн роля праектнага мэнэджэра Лічбавай майстэрні.
- Асноўныя функцыі Trello для праектнага мэнэджэмэнта.
- Разглядаем магчымасці картак.
- Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі (slack, github, zapier).
- Гарачыя клавішы ў трэла.
- Эканомім час. Шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.
- Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.
- Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).
- Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.
- Блок “Пытанні-адказы”
Дата: 17 лютага
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).
Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістраваццa