OPEN Media Hub і Прэс-клуб запрашаюць падаваць заяўкі на новы трэнінг “Інавацыі ў сторытэлінгу: новыя фарматы для анлайну і сацыяльных сетак”, які пройдзе 20-22 лютага ў Прэс-клубе.У рамках курса будуць разгледжаныя новыя шляхі стварэння інфарматыўнага, цікавага і прывабнага кантэнту для вашага вэбсайту і платформ сацыяльных медыяў. Навучэнцы даведаюцца:
- як адаптаваць журналісцкія гісторыі пад новыя фарматы для анлайну,
- як пісаць сцэнары для сацыяльнага відэа,
- як выкарыстоўваць простыя прылады і шаблоны для стварэння сучаснага і візуальна займальнага кантэнту.
Трэнеры: Зоя Чарльз і Аляксандр Грыгаран.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн: 18 лютага. Арганізатары звяжуцца з паспяховымі кандыдатамі.