The College of Europe Natolin Campus, the German Marshall Fund of the United States (GMF) і the Polish-American Freedom Foundation (PAFF) абвясціў прыём заявак на ўдзел у шостай Варшаўскай Еўрапейска-Атлантычнай летняй Акадэміі (WEASA).
Калі: 9-20 ліпеня 2018 года.
Дзе: Варшава, Польшча.
Сёлетні кангрэс будзе факусавацца на пытанні “Палітыка тэхналогій: інфармацыя, дэзінфармацыя і бяспека ў лічбавую эру”.
Мэта WEASA 2018 – пазнаёміць удзельнікаў роляй лічбавага кампанента, які з кожным годам набірае большую вагу ў галіне бяспекі, інфармацыі, эканомікі.
Акадэмія будзе факусавацца на наступных пытаннях:
- барацьба з дэзыінфармацыяй;
- родя сацыяльных медыяў у палітыцы і дэмакратыі;
- персанальныя і інстуцыянальныя вымярчэнні кібербяспекі.
Праграма ўключае заняткі, якія пазнаёмяць удзельнікаў з пытаннямі лічбавага грамадства і сацыяльных медыяў, лічбавай эканомікі, кібербяспекі, стратэгічнай камунікацыі, журналістыкі фактаў.
Акадэмія запрашае ўдзельнікаў са сфераў публічнага адміністравання, навуковых колаў, СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з наступных краін: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны;
- працаваць аналітыкам, дарадчыкам, дзяржаўным службоўцам, журналістам, спецыялістам у прыватным сектары ці НДА;
- цікавіцца пытаннямі еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў, дзяржаўных трансфармацый, трансатлантычнай супрацы, кібербяспекі, лічбавых медыяў, лічбавай эканомікі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 11 сакавіка 2018 года.
Падрабязнасці тут.