Універсітэт Тарту запрашае студэнтаў на ўнікальную магістарскую праграму, якая аб’ядноўвае палітычную навуку, эканоміку, права, гісторыю і культуру.
Калі: 2018 – 2020.
Дзе: Тарту, Эстонія.
Мульцідысцыплінарная праграма “European Union – Russia Studies” дазволіць атрымаць аналітычныя інструменты і персанальныя навыкі, неабходныя для разумення сацыяльных, эканамічных і палітычных працэсаў ў ЕЗ, Расіі і краінах, якія знаходзяцца паблізу. Падрабязнасці пра вучэбную праграму можна паглядзець па спасылцы.
Праграма выкладаецца на ангельскай мове.
Навучанне складаецца з міксавання семінараў, лекцый, групавой працы, прэзентацый, дыскусій, эксперыментальных метадаў. Вучэбны працэс скіраваны на тое, каб развіць уласную ініцыятыву і крытычнае мысленне.
Падаць дакументы на вучобу можна да 15 сакавіка 2018 года. Для студэнтаў з Беларусі даступны стыпендыі, якія пакрываюць унёсак за навучанне.
Якія дакументы для гэтага неабходныя і ў якім парадку іх падаваць, можна даведацца па спасылцы.
Першае ўражанне пра ўніверсітэт можна скласці паводле гэтага відэа.