Трэнінг па аратарскім майстэрстве ў Магілёве

Belarusian Young Leaders запрашаюць на трэнінг “Лепшы публічны выступ” 10 сакавіка ў Магілёве.

На трэнінг запрашаюцца тыя, кто:

  • жадае падняцца па кар’ернай лесвіцы з дапамогай эфектыўнай камунікацыі;
  • хоча гучаць прывабліва, размаўляць пераканаўча, здабыць рэпутацыю добрага суразмоўцы;
  • намагаецца камунікаваць тактычна, упэўнена і лёгка кіраваць сваім голасам;
  • марыць развіць магчымасці сайго голаса і зрабіць яго візітоўнай карткай ў бізнесе, публічным і прыватным жыцці;
  • хоча паспяхова выступаць на канферэнцыях, дэбатах і даваць інтэрв’ю;
  • марыць віртуозна адказваць на каментары і каверзныя пытанні;
  • намагаецца развіваць сябе ў якасці спікера;
  • хоча ўпэўненна весці прамыя эфіры для сваіх падпісчыкаў у сацыяльных сетках.

 

На трэнінгу вы навучыцеся:

  • кантраляваць дыскусію, камунікаваць у сваёй натуральнай эстэтыцы;
  • факусавацца на тэме і вызначаць галоўнае;
  • наладкоўвацца на камунікацыю з журналістамі, каб размаўляць пра важнае для вас;
  • спраўляцца з тым, што раней заважала узаемадзейнічаць з публікай і імправізаваць.

Рэгістрацыя па спасылцы да 8 сакавіка.
Увага, колькасць месцаў абмежаваная! З усімі адабранымі ўдзельнікамі арганізатары звяжуцца праз e-mail