DIG-IT up! Трэнінг па digital tools у моладзевай працы

Італія запрашае на трэнінг DIG-IT up! па digital tools у моладзевай працы і асновах лічбавай моладзевай працы. Галоўная мэта гэтага трэнінгавага курсу – надаць моладзевым працаўнікам веды і ўменні, знайсці крэатыўныя шляхі таго, як скамбінаваць аналагавыя актыўнасці і актыўнасці на свежым паветры ў моладзевайі працы з лічбавымі інструментамі і прыкладаннямі, якія выкарыстоўвае моладзь.
Мэты: 
  • атрымаць досвед працы з папулярнымі лічбавымі прыладамі, якія можна выкарыстоўваць у моладзевай працы з фокусам на актыўнасці на свежым паветры
  • спазнаць канцэпт лічбавай моладзевай працы
  • падзяліцца досведам і лепшымі практыкамі моладзевай працы ў лічбавай рэальнасці
  • распрацаваць крэатыўныя лічбавыя актыўнасці і праектныя ідэі для моладзевай працы

Гэты трэнінгавы курс для цябе, калі ты:

  • старэйшы за 18 год
  • працуеш з моладдзю і выкарыстоўваеш метады нефармальнай адукацыі
  • верыш, што важліва і эфектыўна мець справу з лічбавымі рэаліямі ў моладзевай працы
  • хочаш развіць свае лічбавыя навыкі і пачаць прымяняць іх у сваёй працы

Калі: 11-16 красавіка

Дзе: Ферара, Італія

Дэдлайн: 22 сакавіка

Фінансавыя ўмовы: праект фінансуецца ў межах праграмы Erasmus+. Адабраным удзельнікам пакрываюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Прадугледжаны ўнёсак за ўдзел у трэнінгу

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна тут.