Жывая Бібліятыка шукае SMM-спецыяліста/спецыялістку

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” шукае спецыяліста/спецыялістку па працы ў сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook.

Спецыяліста/спецыялістку шукаюць на непоўную дыстанцыйную занятасць (да 5 гадзін на тыдзень).

Жывая Бібліятэка – некамерцыйная арганізацыяй, якая працуе з тэмай стэрэатыпаў, недыскрымінацыі, мовы варожасці і роўнасці.

У абавязкі спецыяліста/спецыялісткі будзе ўваходзіць:

  • Штодзённы посцінг у кожнай сацыяльнай сетке;
  • Складанне і вядзенне медыя плану;
  • PR мерапрыемстваў (у тым ліку запуск рэкламы);
  • Аналіз вынікаў працы за месяц і асобных PR кампаній.

Важнымі якасцямі з’яўляюцца адказнасць, аператыўнасць і здольнасць прытрымлівацца дэдлайнаў. Перавагай будзе магчымасць працаваць у любых графічных рэдактарах (нават на пачатковым узроўні). Сацсеткі вядуцца на беларускай мове.

Калі зацікавіла прапанова, то патрэбна да 25 сакавіка запоўніць анкету. Па ўсім пытанням можна звяртацца у Вконтакте, Facebook, Instagram ці на пошту human.library.belarus@gmail.com.