Распачаты набор EVS-валанцёраў у розныя арганізацыі ў Гданску і Гдыні (Польшча).
Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, 12 месяцаў з чэрвеня 2018
Задачай валанцёра будзе падтрымка мясцовых і міжнародных праектаў, арганізаваных музеям. У тым ліку – рэдактарская праца, публікацыя праектыў, лагістыка падзеяў, даследаванне дадзеных.
Каб заявіцца, запоўніце анлайн-форму да 18 сакавіка.
Фонд “Адапа”, 12 месяцаў з красавіка 2018, Гдыня, Польшча
Арганізацыя працуе ў галіне адукацыі, рэабілітацыі, сацыяльнай дапамогі і тэрапіі.
Каго шукаем: вітаем усіх, хто адкрыты, талерантны ў адносінах для іншых людзей. Вітаецца, калі валанцёр быў зацікаўлены ў тэрапіі для асоб з разладам аўтыстычнага спектру і іншымі парушэннямі развіцця.
Каб заявіцца, запоўніце анлайн-форму да 25 сакавіка.
Цэнтр Супрацы Моладзі, 12 месяцаў з ліпеня 2018
Валанцёр будзе дапамагаць каардынатару праекта Study Visit to Gdynia. Валанцёр атрымае досвед працы за мяжой, новыя лідарскія навыкі і навыкі працы ў міжнароднай групе, навыкі працы з сацсеткамі і досвед у галіне працы са СМІ.
Шукаюцца камунікабельныя, адкрытыя людзі, добра арганізаваныя, якія любяць працу ў камандзе. Тыя, хто любіць вучыцца і дзяліцца сваім досведам.
Каб заявіцца, запоўніце форму заяўкі да 8-га красавіка.