Урад Фландрыі прапануе 30-40 стыпендый на навучанне ў магістратуры для замежных студэнтаў.
Праграма была распрацавана для прасоўвання іміджу вну Фландрыі. Кандыдат не можа самастойна падаваць заяўку на ўдзел у праграме – гэта робіцца праз універсітэт кандыдата/кандыдаткі, якому трэба падпісаць пагадненне з адным з універсітэтаў Фландрыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навучацца на дзённай форме ў сваім родным універсітэце;
- мець высокі ўзровень паспяховасці і адпавядаць усім крытэрам абранага ўніверсітэта Фландрыі;
- родны ўніверсітэт і ўнівер ва Фландрыі мусяць заключыць пагадненне;
- паходзіць з любой краіны свету, апроч Бельгіі.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая заяўка;
- копія пашпарта;
- транскрыпт з адзнакамі з перакладам на ангельскую;
- документ, які падцвярджае валоданне мовай;
- матывацыйны ліст (1-2 старонкі);
- 2 рэкамендацыйныя лісты ад прафесараў роднага ўніверсітэта;
- копія дыплома з перакладам;
- тры матывацыйныя прычыны (не менш за 150 словаў).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя выплочваецца на навучанне па ўсіх дысцыплінах і складае 8 000 еўра на год.
Дэдлайн – 30 красавіка 2018 года.
Больш падрабязнасцей – тут.