Цэнтр беларускай драматургіі аб’яўляе набор удзельнікаў на драматургічную лабараторыю «Открывачка».
Вы жадаеце напісаць п’есу, але чамусьці гэтага так і не зрабілі? Лабараторыя складаецца з 12 вячэрніх заняткаў з куратарам, падчас якіх вы зможаце ажыццявіць задуманае. Паралельна з куратарскімі заняткамі вас чакае невялікі цыкл лекцый, які дапаможа зарыентавацца ў сучасных тэатральных працэсах.
Куратар лабараторыі – Дзмітрый Багаслаўскі.
План лабараторыі:
- з 16.04 по 08.07 – заняткі з куратарам
- 3 01.09 по 30.09 – прэзентацыя п’ес у форме чытак на пляцоўцы Цэнтра беларускай драматургіі
Лабараторыя прадстаўляе 3 бясплатныя і 3 платныя (200 руб) месцы. Адбор ажыццяўляецца на падставе конкурсу.
Для ўдзелу ў лабараторыі неабходна да 10.04.2018 г. адправіць на адрас cbdrr@yandex.ru заяўку, матывацыйны ліст (да 1200 знакаў) і свае ўжо напісаныя творы любых літаратурных формаў (пры іх наяўнасці).
У заяўцы трэба пазначыць:
- прозвішча, імя і імя па-бацьку
- год нараджэння
- месца пражывання
- адукацыю
Абавязковыя патрабаванні да ўдзельнікаў:
- грамадзяне Беларусі альбо пастаянна пражываючыя тут
- старэйшыя за 18 гадоў
- гатоўнасць наведваць заняткі з 16 красавіка па 8 ліпеня 2018
- жаданне асвойваць драматургічнае майстэрства
- жаданне выказацца пра штосьці важлівае з дапамогай п’есы
- здольнасць актыўна працаваць у абмежаваны тэрмін
- адкрытасць да ўзаемадзеяння і пошуку новых формаў