“Офіс еўрапейскай экспертызы и камунікацый”, Citydog.by і 34mag.net запрашаюць на майстэрню “Як палепшыць сваю ідэю за адзін дзень”.
Дзе: Беларусь.
Калі: 30 сакавіка 2018 года.
Удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць ментарскія сесіі на розную тэматыку:
- Як наладзіць супрацоўніцтва з медыя;
- Як арганізаваць круты івэнт;
- Як пісьменна пабудаваць сувязі з грамадскасцю для прасоўвання сваёй ідэі;
- Як адстаяць сваю ідэю і прыцягнуць увагу да праблемы;
- Як ператварыць ідэю ў праект;
- Як знайсці рэсурсы на сваю ідэю;
- Як зрабіць сваю ідэю самаакупляльнай;
- Як прыцягнуць валанцёраў/ак і прыхільнікаў/ніц.
Каму будзе цікава?
Актыўным і неабыякавым жыхарам гарадоў і мястэчак, грамадскім актывістам і актывісткам, якія хочуць рэалізаваць, палепшыць ці маштабаваць свае ідэі і праекты.
Дэдлайн падачы заявак – 27 сакавіка 2018.