Інстытут палітычных даследаванняў ім. Юхана Шютте Універсітэта Тарту адкрывае даследчую праграму для студэнтаў дактарантуры, а таксама тых, хто мае доктарскую ступень у сацыяльных навуках.
Дзе: Эстонія, Тарту.
Калі: 13 жніўня 2018 года – 13 студзеня 2019 года (5 месяцаў).
Праграма адкрыта для грамадзян Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Узбекістана.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне аналітычных і даследчых навыкаў удзельнікаў. На працягу праграмы адабраныя кандыдаты будуць працаваць над сваімі даследаваннямі пад кіраўніцтвам куратара, а таксама змогуць палепшыць свае навыкі ў метадалогіі і акадэмічным пісьме – дзякуючы выкарыстанню рэсурсаў Інстытута.
Фінансавыя ўмовы
Адабраных кандыдатаў падтрымае грант Еўразійскай праграмы Інстытута “Адкрытае грамадства”. Грант пакрывае выдаткі, звязаныя з праездам, візай, жыллём, страхаваннем здароўя і пражываннем на працягу даследчага перыяду ў Тарту.
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 траўня 2018 года, 23:59 (GMT / UTC + 02: 00). Заяўкі трэба даслаць на на eurasiafellows@ut.ee.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.