Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену абвясціў набор заявак на праграму “Летнія курсы польскай мовы і культуры-2018”.
Калі: 1-22 ліпеня / 1-29 ліпеня / 1-22 жніўня / 1-29 жніўня 2018 года.
Дзе: Польшча.
Мэта праграмы – навучанне і папулярызацыя польскай мовы і культуры сярод замежных студэнтаў дзякуючы магчымасці іх бясплатнага ўдзелу ў арганізаваных у Польшчы летніх курсах на працягу 3 або 4 тыдняў.
Праграма разлічана на тых, хто вывучае польскую мову як замежную або толькі плануе распачаць навучанне. Праграма прадугледжвае вывучэнне польскай мовы, экскурсіі і лекцыі па гісторыі і культуры Польшчы. Яна заклікана заахвоціць замежных студэнтаў працягваць вывучаць польскую мову пасля вяртання ў свае вну, а таксама прыехаць на вучобу ў Польшчу. Дзякуючы ўдзелу ў курсах замежнікі могуць пашырыць свае моўныя кампетэнцыі, больш даведацца пра Польшчу і яе жыхароў, а таксама сустрэць студэнтаў з усяго свету, якія цікавяцца польскай мовай і культурай.
Парадак набору ўдзельнікаў праграмы Летнія курсы польскай мовы і культуры-2018, Правілы і абвестка аб наборы на праграму змешчаны тут і тут.
Патрабаванні да кандыдатаў:
• з’яўляюцца студэнтамі замежных ВНУ;
• не маюць польскага грамадзянства;
• не вучацца ў Польшчы ў 2017/2018 акадэмічным годзе;
• вывучаюць польскую мову або валодаюць ангельскай мовай мінімум на ўзроўні B1.
Абмежаванняў па колькасці ўдзельнікаў з адной краіны няма; кожны, хто адпавядае вышэйзгаданым крытэрыям, можа падаць заяўку да ўдзелу ў праграме.
Дэдлайн – 15 красавіка 2018 года.