Брэсцкі медыя-цэнтр запрашае актывістаў на сустрэчу з блогерам Антонам Матолька 29 сакавіка на тэму “Як актывістам выкарыстоўваць сацсеткі”
Антон Матолька – беларускі актывіст, блогер, фатограф. У першую чаргу, знаёмы сваёй грамадскай дзейнасцю і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Выступае за захоўванне мінскага квартала “Асмалоўка”, будаўніцтва і ўвядзенне платных парковак, азеляненне горада і безбар’ернае асяроддзе. Таксама па яго ініцыятыве была створана петыцыя аб забароне парада ваеннай тэхнікі ў межах горада. Разам з сайтам rfrm.io у траўні 2017 года стартаваў праект #МотолькоПомоги, які вырашае лакальные праблемы ў краіне.
Сустрэча дапаможа даведацца:
- Як эфектыўна распаўсюдзіць інфармацыю пра гарадскія праблемы;
- Як “раскруціць” праблемную тэму ў сацсетках: у якіх выпадках карысней facebook, а ў якіх – twitter;
- Пра ўсе, што датычыцца гарадскога актывізма: можна задаваць любыя пытанні.
Дзе і калі: 29 сакавіка а 19-й гадзіне ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1).
Для таго, каб трапіць на мерапрыемства, трэба запоўніць кароткую форму.