Міністэрства замежных спраў Эстоніі абвяшчае пачатак прыёма заявак на стыпендыю для навучання ў магістратуры Талінскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Калі: 2018 – 2020.
Дзе: Эстонія, Талін.
Магістарскія праграмы:
- Environmental Engineering and Management (1 стыпендыя);
- Technology of Wood, Plastics and Textiles (1 стыпендыя);
- Materials and Processes for Sustainable Energetics (1 стыпендыя);
- Technology Governance and Digital Transformation (1 стыпендыя);
- Communicative Electronics (2 стыпендыі).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з адной з праграмных краін: Арменія, Азербайджан, Грузія, Індыя, Мексіка, Турцыя, Украіна, Беларусь і В’етнам;
- падаць папярэдне заяўку на адну з пералічаных вышэй праграм;
- мець ступень бакалаўра альбо яе эквівалент;
- добра валодаць ангельскай мовай (IELTS 5.5, TOEFL (iBT) 70 і іншыя тэсты).
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя выплачваецца на працягу 2 гадоў (працягласць большасці магістарскіх праграм) і складае 400€ у месяц.
Як падацца?
Папярэдне трэба падаць заяўку на адну з магістарскіх праграм. Для атрымання непасрэдна стыпендыі неабходна адправіць матывацыйны ліст на study@ttu.ee. Матывацыйны ліст павінны змяшчаць:
- назву праграмы магістратуры;
- прычыны выбару Эстоніі для навучання;
- прычыны выбару менавіта гэтай праграмы;
- планы пасля заканчэння навучання.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 траўня 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.