20-21 красавіка ў Мінску адбудзецца Другі Форум актыўных людзей “Сакавіцкія Сустрэчы 2018”.
Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнэсу, органаў мясцовай улады і кіравання.
Задачы Форума – прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных зменаў у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.
У праграме Форума вас чакаюць:
- дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
- лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i ўладай;
- бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
- адукацыйныя гульні;
- выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
- новыя знаёмствы і кантакты.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнэсу, гендарнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнэсу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.
Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума www.sakavikforum.by.
Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.
Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 – Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.