ЕГУ запрашае на адукацыйны семінар “Адукацыя vs. межы”.
Калі: 15 красавіка, з 12:00 да 17:00
Дзе: Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 16 – культурны інкубатар Ок16.
Да ўдзелу запрашаюцца абітурыенты з інваліднасцю (вучні і вучаніцы 10-11 класаў сярэдніх навучальных устаноў і дарослыя абітурыенты), а таксама іх бацькі, сябры і ўсе неабыякавыя да пытанняў інклюзіўнай адукацыі. Удзел у семінары бясплатны, магчыма кампенсаванне транспартных выдаткаў.
Што такое інклюзія і чаму яна важная для ўсіх? Ці даступная адукацыя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі? У чым актуальнасць сацыякультурнага актывізму людзей з інваліднасцю і для людзей з інваліднасцю? Як пазбегчы сегрэгацыі і актыўна ўключыцца ў жыццё твайго горада, матэрыка, планеты? Чаму адукацыя дазваляе пашырыць не толькі інтэлектуальныя, але і фізічныя межы грамадства? Будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні разам на нашым семінары.
Запрошаныя эксперты:
- Саша Аўдзевіч (РАІК);
- Сяргей Драздоўскі (Офіс па правах людзей з інваліднасцю);
- Аляксандр Ергулевіч (Даступны тэатр);
- Анастасія Жырмонт (БелАДДІіМІ);
- Мінская ўрбаністычная платформа.
Праграма семінара таксама ўключае прэзентацыю дыстанцыйных і змешаных праграм бакалаўрыята і магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прэзентацыю падрыхтоўчых дыстанцыйных курсаў цэнтра падрыхтоўкі да вышэйшай адукацыі “Прапілеі” і сустрэчу са студэнтамі.
Рэгістрацыя да 12 красавіка па спасылцы.
Звяртацца з пытаннямі можна да:
- Ксеніі Шталенковай, kseniya.shtalenkova @ ehu.lt, +375 29 616 12 01 (Viber);
- Анастасіі Радзіонавай, radzionava.anastasiya @ ehu.lt, +370 645 82 010 (Viber).