Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў (IBB) пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны запрашае журналістаў і журналістак беларускіх мэдыя прыняць удзел у Школе мультымедыйнай сацыяльнай журналістыкі і сторытэлінгу.
Калі: травень, ліпень, лістапад 2018 года.
Колькасць: тры двухдзённых трэнінга (чацвер-пятніца).
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё. Раў, пр-т Газеты “Праўда” 11.
Таксама запланаваны медаяпалігон (верасень, чацвер-субота) і адукацыйная паездка ў Кіеў (кастрычнік, чацвер-нядзеля).
Галоўная мэта курса – навучыцца знаходзіць герояў сярод уразлівых сацыяльных груп, інфаповады і сацыяльныя прасторы для стварэння яркіх мультымедыйных гісторый, развіць навыкі мультымедыйнага мыслення і даведацца пра новыя фарматы падачы інфармацыі.
Лепшыя публікацыі, якія падрыхтаваны падчас курсу, будуць выдадзены ў выглядзе зборніка, а самыя актыўныя слухачы змогуць пашырыць і ўдасканаліць прафесійныя навыкі падчас адукацыйнай паездкі ў Кіеў.
Удзельнікі атрымаюць:
- крэатыўныя ідэі па пошуку сацыяльных тэм;
- магчымасць пазнаёміцца з тымі, хто працуе з уразлівымі групамі ў Беларусі;
- тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і выбудоўванню структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажу, нарысу і аналітычнага артыкула;
- актуальны інструментар для прымянення этычных стандартаў і павышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў;
- агляд найноўшых тэндэнцый у сферы прафесійных стандартаў журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ ў асвятленні сацыяльных інавацый;
- навыкі мультымедыйнага мыслення і працы з рознымі мультымедыйнымі фарматамі (фота-, відэа-, інфаграфіка, інтэрактыў, тэкст).
Каму будзе цікава?
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ (дзяржаўных і недзяржаўных), усе тыя, хто гатовы пісаць больш пра сацыяльна ўразлівыя групы і хоча навучыцца ствараць элементы мультымедыйных гісторый, выбіраць і кампанаваць іх для раскрыцця канкрэтнай тэмы.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны, арганізатары пакрываюць усе выдаткі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 22 красавіка 2018, да 12.00.
Па пытаннях можна звяртацца да Зміцера Дабравольскага: +375 17 207 49 72, dobrovolski@ibb.by
Больш падрабязнасцей па спасылцы.