Праграма The Civil Society Leadership Awards (CSLA) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендыі, каб падтрымаць навучанне студэнтаў на магістарскай ступені ў 2019-2020 навучальным годзе.
Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія дэманструюць акадэмічныя і прафесійныя поспехі, а таксама прагнуць пазітыўных сацыяльных зменаў ў сваёй супольнасці.
Мэта CSLA – падтрымаць будучых лідараў з краінаў, у якіх грамадзянскай супольнасці не стае дэмакратычных практык у сацыяльным развіцці і дзяржаўнай сістэме.
Стыпендыя можа быць выкарыстана для навучання ў разнастайных партнёрскіх інстытуцыях па ўсім свеце.
Накірункі навучання, якія падтрымліваюцца стыпендыяй:
- Communications, Journalism & Media;
- Culture, History & Society;
- Development Studies;
- Economics;
- Education Management & Leadership;
- Environment & Natural Resource Management;
- Gender Studies;
- Human Rights;
- Law (including Human Rights law);
- Politics & International Studies;
- Public Health Policy & Health Management;
- Public Administration
- Public Policy
- Social Policy
- Social Work
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець беларускае грамадзянства;
- дэманстраваць гнуткасць, лідарскі патэнцыял;
- мець выдатныя поспехі ў вучобе і завершаны бакалаўрыят на момант падачы заяўкі (15 траўня 2018);
- мець прафесійны досвед у адпаведнай галіне;
- добрае валоданне адной з трох моў: нямецкай, ангельскай, французскай – у адпаведнасці з тым, які ўзровень патрабуе ўніверсітэт;
- быць здольным удзельнічаць у інтэнсіўнай праграме ў ліпені або жніўні 2019 года і пачаць сваю вучобу па праграме ў жніўні альбо верасні гэтага ж года;
- дэманстраваць жаданне вярнуцца дадому дзеля працягу падтрымкі і развіцця сваёй супольнасці.
Фінансавыя ўмовы
Абраныя стыпендыяты атрымаюць поўную фінансавую падтрымку, якая ўключае аплату за навучанне, штомесяцовую стыпендыю на пражыванне, медыцынскую страхоўку, перадакадэмічную падтрыхтоўку ў летняй школе.
Пералік партнёрскіх універістэтаў і ўмовы ўдзелу можна адшукаць тут, а падрабязнасці – па гэтай спасылцы.
Дэдлайн – 15 траўня 2018 года.
***
Пра досвед навучання па стыпендыі можна пачытаць тут.