IdeaLab запрашае зацікаўленых актывістаў і журналістаў, гатовых да сумеснай плённай працы.
Калі: 12-13 траўня 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.
IdeaLab – гэта 36 гадзін сумеснай працы журналістаў і актывістаў НДА над стварэннем крэатыўнай медыйнай кампаніі, якая дапамагае сацыяльным праектам стаць прыкметнымі і ўплываць на пазітыўныя змены ў грамадстве.
Ад актывістаў і актывістак чакаюць выразнай ідэі канкрэтнага праекту, які мае патрэбу ў прасоўванні ў медыях.Яны мусяць разумець мэту праекту, ведаць мэтавую групу і валодаць ведамі пра тую праблему, якую плануюць вырашаць.
Падрабязнасці можна пачытаць тут.
Дэдлайн – 29 красавіка 2018 года.