ECLAB запрашае на лекцыю
Калі: 26 красавіка 2018 года, 19:00.
Дзе: Мінск, прастора “Хто такі Джон Голт”.
Нямеччына з’яўляецца лідэрам сярод краін па колькасці імігрантаў. У 2015-2016 гадах чысты міграцыйны прырост насельніцтва склаў амаль 2 мільёны чалавек.
Настолькі хуткае павелічэнне колькасці замежнікаў, у тым ліку за кошт прытоку бежанцаў, патрабуе значных лагістычных намаганняў і фінансавых выдаткаў з боку ўладаў. Міграцыйная праблема выклікае масу эмоцый: злосць, страх, зайздрасць, – пераважна ў сацыяльна ўразлівых груп. На гэтых настроях спрытна гуляюць групоўкі правага толку.
Падчас лекцыі будуць разглядацца наступныя пытанні:
- Ці можа пытанне міграцыі і інтэграцыі прывесці да ўрадавага крызісу альбо нават распаду кааліцыі?
- Як выглядаюць перспектывы для Нямеччыны?
- Колькі спатрэбіцца часу, каб абмеркаванне эмацыйнай тэмы міграцыі ўвайшло ў канструктыўнае рэчышча?
Лекцыя і дыскусія будуць праходзіць з перакладам на рускую мову.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.