Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага шукае кандыдатаў, якія жадаюць прайсці стажыроўку ў адной з навуковых устаноў Польшчы.
Калі: 2018-2019 навучальны год.
Дзе: Польшча.
Праграма ўключае навуковую стажыроўку ў Польшчы плюс моўныя курсы для стыпендыятаў.
Патрабаванні для кандыдытаў:
- грамадзянства Беларусі;
- узрост – да 35 гадоў;
- вышэйшая адукацыя ў гуманітарных, правазнаўчых галінах;
- веданне польскай мовы;
- здольнасць арыентавацца ў праблематыцы сферы;
- наяўнасць навуковых дасягненняў, актыўнага сацыяльнага жыцця.
Спіс неабходных дакументаў:
- копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
- запоўненая анкета на старонцы studium.uw.edu.pl;
- матывацыйны ліст на польскай мове з указаннем абранага накірунку навучання;
- праект запланавай навуковай працы на польскай мове падчас навучання;
- CV на польскай мове з фотаздымкам;
- спіс публікацый, дасягненняў і працоўных праектаў;
- моўныя сертыфікаты, якія падцвярджаюць узровень валодання мовай (польская і ангельская).
Пра выніку адбору кандыдатам паведамяць загадзя і запросяць на сумоўе.
Усе дакументы ў адсканаваным выглядзе неабходна даслаць на е-адрас bialorus.studium@ uw.edu.pl да 30 красавіка.