Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ўстанова “Камітэт Салідарнасць” прапануюць актывістам і актывісткам пашырыць свой практычны досвед і рэалізаваць уласны праект/ідэю у адной з гэтых арганізацыяў.
Гэта могуць быць як чацвёра асобных стажораў па адным ў кожнай з НДА, так і групы валанцёраў, або агульная мегаідэя, карысная для ўсіх чатырох праваабарончых НДА і сугучная накірункам іх дзейнасці. Ад аплікантаў чакаюць сучасных інавацыйных падыходаў і прапановаў, вітаецца крэатыўнасць, надзённасць. Са свайго боку праваабаронцы абяцаюць падтрымку і садзейнічанне ў ажыццяўленні праекту.
Адбор удзельнікаў, удзельніцаў і ідэяў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Працягласць стажыроўкі – 6 месяцаў: з 1 чэрвеня па 30 лістапада 2018 года.
Заяўку з кароткім апісаннем сваёй ідэі (міні-праекту) дасылайце на е-адрас humanstazh@gmail.com.
Дэдлайн – 20 траўня 2018 года.