Вы хочаце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні распачаць самастойна?
Валантэрская служба “Вясны” правядзе семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Гомелі.
10 траўня на семінары вы за адзін вечар пазнаёміцеся з асноўнымі тэзісамі аб правах чалавека ў простай і даступнай форме. А таксама з тым, як правы чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі і іншае.
Семінар пройдзе ў Гомелі, пачатак у 19-00. Неабходна запоўняць анкету да 08.05 (але не абавязкова).
Месца правядзення: Гомель, арт-прастора “Каўчэг” у Гомелі, пр. Перамогі 2а.
Працягласць семінара – дзве гадзіны. Мерапрыемства бясплатнае.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека і “ўсяго вось гэтага вось”, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org
Старонкі валанцёрскае службы Вконтакте і facebook, instagram.