Маладыя адукатары запрашаюцца на трэнінг, прысвечаны нефармальнай адукацыі як інструменту матывацыі моладзі.
Калі: 29 чэрвеня – 7 ліпеня / 27 кастрычніка – 4 лістапада 2018 года.
Дзе: Люксембург, Люксембург / Цахкадзор, Арменія.
Трэнінг запрашае ўсіх, хто спрабуе выкарыстоўваць нефармальную адукацыю як інструмент матывацыі моладзі і жадае пабудаваць платформу эфектыўнага супрацоўніцтва для адукатараў.
Праект мае дзве асноўныя актыўнасці і тры стадыі:
- першая актыўнасць і стадыя – адукаваць удзельнікаў пра нефармальныя метады навучання і іх практычнае выкарыстанне;
- другая стадыя – “дамашняя работа”, калі ўдзельнікі прыменяць атрыманую інфармацыю ў сваіх краінах, арганізацыях;
- трэцяя стадыя – рэфлексія, удасканаленне атрыманых кампетэнцый.
У трэнінгу будуць удзельнічаць 32 адукатары з Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Чэхіі, Грэцыі, Угоршчыны, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Расіі, Турцыі.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, настаўнікі.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам забяспечваюць удзельнікаў пражываннем і харчаваннем. Выдаткі на даезд вяртаюцца ў памеры 275 еўра (для ўдзельнікаў з Беларусі).
Унёсак за ўдзел – 50 еўра.
Дэдлайн – 15 траўня 2018 года.
Падрабязнасці ёсць тут.