Фундацыя Rotary прапануе 100 стыпендый для магістарскага і прафесійнага развіцця ў галіне будаўніцтва міру.
Для магістраў (50):
Даўжыня праграмы – ад 15 да 24 месяцаў, 2-3 месяца практыкі ўключна.
Прапануецца навучанне ў адным з наступных універсітэтаў:
- Duke University and University of North Carolina at Chapel Hill, ЗША;
- International Christian University, Японія;
- University of Bradford, Вялікабрытанія;
- University of Queensland, Аўстралія;
- Uppsala University, Швецыя.
Для спецыялістаў (50):
Даўжыня праграмы – 3 месяца.
Пляцоўка – Chulalongkorn University, Тайланд.
Патрабаванні да кандытдатаў:
- досвед працы ў галіне будаўніцтва міру ці міжнародных зносін;
- добрае валоданне ангельскай мовай + валоданне другой замежнай будзе бонусам;
- лідарскія таленты;
- магістры: мінімум тры гады працы ці валанцёрства, скончаны бакалаўрыят;
- спецыялісты: мінімум пяць гадоў працы ці валанцёрства, моцны акадэмічны фундамент.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі (навучанне, пражываннне, харчаванне, транспарт і практыку).
Дэдлайн падачы заяўкі – 31 траўня 2018 года.
Інфармацыю пра неабходныя дакументы можна знайсці на старонцы праграмы.