Летняя школа ў Варшаве для аматараў гісторыі

Распачынаецца набор на Ўсходнюю летнюю школу ў Варшаве.

Калі: 28 чэрвеня – 28 ліпеня 2018 года.
Дзе: Варшава, Польшча.

Праграма школы будзе цікавай для навукоўцаў з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Балканскіх краінаў, Расіі, Сярэдняй Азіі, чыёй мэтай з’яўляецца вывучэнне стану навукі і знаёмства з новымі крыніцамі і выбітнымі навукоўцамі.

Праграма дапаможа ўдзельнікам падрыхтавацца да будучых даследаванняў у Польшчы.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – да 35 гадоў;
  • валоданне ангельскай і польскай мовай на ўпэўненым уроўні;
  • спецыялізацыя ў гісторыі Ўсходняй Еўропы;

Неабходныя дакументы:

  • анкета;
  • СV;
  • спіс навуковых публікацый;
  • копія дыплому аб вышэйшай адукацыі;
  • дзве рекамендаціі.

Фінансавыя ўмовы

Кандыдатам могуць часткова пакрыць кошты на навучанне і пражыванне.

Дэдлайн – 20 траўня.