Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі.
Калі: 20 жніўня – 1 верасня 2018 года.
Дзе: Беларусь.
У праграме:
- Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў;
- Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі;
- Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый;
- Наведванне музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўра. Для беларусаў замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра. Праезд, харчаванне, пражыванне (10–15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 траўня 2018. Заяўкі на ўдзел у Школе трэба даслаць на SkolaBel@mail.ru.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.