INTO сумесна з універсітэтам University of East Anglia прапануюць 10 стыпендый студэнтам і студэнткам, якія будуць вучыцца на праграмах International Foundation Pathways.
Калі: 1 верасня 2018 – 30 чэрвеня 2019 года.
Дзе: Норыдж, Вялікабрытанія.
Накірункі праграмы International Foundation Pathways:
- эканоміка, грамадства, культура;
- гуманітарныя навукі і права;
- матэматыка;
- фармакалогія, медыцына і навукі аб жыцці;
- фізіка і інжынернае справа.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- запрашаюцца студэнты і студэнткі, якія паступілі на адну з праграм International Foundation Pathways;
- неабходна мець добрую акадэмічную паспяховасць і ведаць ангельскую мову (IELTS 5.5);
- узрост – ад 16 гадоў;
- патрабуецца закончаная сярэдняя адукацыя.
Як падацца
Неабходна запоўніць заяўку і адправіць на into@uea.ac.uk матывацыйны ліст (200 слоў). Прыёмная камісія разгледзіць заяўку, тэст на ўзровень валодання ангельскай мовай і акадэмічныя дасягненні. Калі заяўка будзе адобрана, вам на электронную пошту прыйдзе апавяшчэнне.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя аплачвае поўны кошт навучання на праграме.
Дэдлайн – 9 ліпеня 2018 года.