Цэнтр эколагічных рашэняў шукае валанцёраў – фатографаў і сацыёлагаў (інтэрв’юераў) для удзелу ў даследвальніцкай эколага-культурніцкай экспедацыі па малых гарадах Віцебскай вобласці.
Які фармат экспедыцыі?
На экспедыцыі каманда будзе ездзіць па невялічкіх гарадах і размаўляць з мясцовымі жыхарамі, збіраючы інфармацыю пра тое, які практыкі спажывання і абыходжання з адходамі ёсць у Беларусі. Гэтыя даследаванні Цэнтр экалагічных рашэнняў будзе выкарыстоўваць у сваёй працы па прасоўванні zero waste прынцыпаў.
Каго чакаюць у экспедыцыі?
- Тых, хто гатовы на 3-4 дні паехаць “у поле” і падзяляе экалагічныя каштоўнасці.
- Сацыёлагаў. Вітаецца мінімальны сацыялагічны досвед і навыкі правядзення глубінных інтэрв’ю, гатоўнасць камунікаваць з незнаёмымі людзьмі і аналізаваць інфармацыю, выдзяляць заканамернасці.
- Фатографаў. Неабходна ўменне рабіць дакументальныя здымкі, пажадана мець сваю тэхніку (дастаткова напаўпрафесійнага фотаапарата)
Прапановы арганізатараў:
- магчымасць папрацаваць у экалагічна сяброўскай камандзе і даведацца яшчэ больш пра eco friendly lifestyle
- шанец прайсці нясумную практыку (афіцыйнае афармленне для універсітэта) альбо стажыроўку
- атрымаць рэкамендацыю, характарыстыку для будучага працадаўцы
Умовы: Валанцёры не атрымліваюць матэрыяльнай узнагароды. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, праезд і харчаванне.
Экспедыцыі запланаваныя на канец чэрвеня-пачатак ліпеня 2018
Каб трапіць у экспедыцыю, неабходна запоўніць анкету да 3 чэрвеня 2018 года.
Калі ў вас засталіся пытанні, лістуйце на пошту greenmap@ecoidea.by.