Трэнінгавы курс па моладзевай працы шукае двух удзельнікаў з Беларусі.
Калі: 22-29 ліпеня 2018 года.
Дзе: Грузія.
Праект падвысіць якасць моладзевай працы і нефармалнай адукацыі праз развіццё сертыфікаваных “Міжнародных моладзевых даследаванняў”.
Трэнінг павялічыць партнёрская навыкі праз разуменне рамкавых умоваў, як працаваць з маладымі людзьмі на лакальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях, што такое якасць у моладзевай працы і што такое прызнанне нефармальнай адукацыі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- жаданне і згода працаваць 8 гадзін на дзень;
- займацца моладзевай працай на лакальным / нацыянальным узроўні альбо мець моцную матывацыю звязаць сваю дзейнасць з гэтай сферай;
- быць здольным рэплікаваць метады, здабытыя на трэнігавым курсе.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на транспарт вяртаюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел – 25 еўра.
Падаць заяўку модна па спасылцы.
Дэдлайн – 31 траўня 2018 года.