Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з Jugendpresse Österreich шукае 4 удзельнікаў_ц (18-30 год) і аднаго_ну, якім можа быць 30+, з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Media Moving Forward: Reporting on and Using New Technologies”, які пройдзе 9-15 ліпеня ў Зальцбургу, Аўстрыі.
Адабраныя ўдзельнікі таксама будуць заахвочаны ва ўдзеле ў другім трэнінгу гэтага праекта 26 лістапада – 2 снежня 2018 у Грацы (Аўстрыя), а таксама да працы над базай разнастайных навуковых і дзіджытал-праектаў сацыяльнай скіраванасці паміж трэнінгамі. Праекты з базы звестак будуць прадстаўленя на інтэрактыўнай мапе сайта медыйнага праекта.
Пра праект
Мэта праекту – зрабіць навуку і новыя тэхналогіі бліжэй да грамадскасці і папулярызаваць яе праз медыя. Цягам тыднёвага трэнінгу (семінары, варкшопы, навучальныя візіты) удзельнікі_цы змогуць пагрузіцца ў розныя тэмы: віртуальная рэальнасць, робататэхніка, штучны інтэлект, касмічныя місіі і г.д. Яны навучацца распавядаць пра гэтыя тэмы проста і ў той жа час дакладна. Таксама ўдзельнікі_цы пазнаёмяцца з новымі тэхналогіямі ў медыя (4К відэа, 360 відэа і інш.). Яны створаць рэпартажы, якія будуць апублікаваныя на сайце праекта і пазней ў е-кнізе Orange Magazine. Тругі трэнінг у Грацы ў лістападзе 2018 года будзе суправаджаць European Youth Award Festival.
Удзельнікі_цы праекта:
– навучацца, як пісаць пра лічбавыя тэхналогіі і падзеі, звязаныя з імі;
– даведаюцца пра сучасныя тэхналогіі, якія могуць выкарыстоўвацца ў медыя і навучацца імі карыстацца;
– атрымаюць магчымасць папрацаваць у інавацыйным і навуковым асяродку – узяць інтэрв’ю у людзей, якія працуюць у сферы лічбавых тэхналогій і наведаюць разнастайныя арганізацыі;
– даведаюцца пра ролю медыя ў грамадскай сферы;
– палепшаць свае навыкі стварэння медыяматэрыялаў і рэпартажаў;
– даведаюцца пра іншыя краіны і культуры (Аўстрыя, Нямеччына, Італія, Партугалія, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя), папрацуюць у міжнароднай камандзе.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.
Выдаткі за дарогу (пералёт + цягнік/аўтобус, калі патрэбна) будуць вернутыя ў памерах да 230 еўра. Нагледзячы на тое, што бліжэйшыя аэрапорты знаходзяцца ў Мюнхене і Зальцбургу, пералёты да Вены могуць быць таннейшымі.
Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.
Удзельнікам_цам, якія не будуць мець шэнгенскай візы, будзе зробленае афіцыйнае запрашэнне для яе атрымання.
Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.
Падрабязны інфапэк з праграмай і неабходнай інфармацыяй будзе дасланы адабраным удзельнікам_цам за 3 тыдні да трэнінга.
Патрабаванні да кандыдатаў_к:
- Маладыя медыямэйкеры (студэнты і нядаўнія выпускнікі), прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, якія працуюць з медыя, ды для ўсіх ахвотных, зацікаўленых у навуцы, лічбавых тэхналогіях і медыя.
- 18-30 гадовыя, толькі адзін_на ўдзельнік_ца можа быць 30+.
- Рэзідэнты Беларусі.
- Валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).
Заяўка
Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай ‘Moving Media Forward’.
Крайні тэрмін падачы заяўкі – 10 чэрвеня 2018