Дзе Беларусь на мапе Балонскага працэса? Дыскусія

24-25 траўня ў Парыжы прайшоў Форум па пытаннях Балонскага працэса. Супольнасць Global Shapers ладзіць дыскусію, дзе можна даведацца апошнія навіны і вынікі Форума.

Удзельнікі абмяркуюць, што дае Балонская сістэма для выкладчыкаў, студэнтаў, абітурыентаў і дзяржслужбоўцаў.

Калі: 5 чэрвеня, 18:30-20:30.
Дзе: Прастора PUNKT (Кастрычніцкая 23а).

Чаго чакаць Беларусі па выніках Форума? Як гэта паўплывае на развіццё вышэйшай адукацыі Беларусі ў наступныя гады? Ці будуць студэнты вандраваць і вучыцца семестр па абмене ў еўрапейскіх ВНУ?

Спікеры:

  • Уладзімір Дунаеў – эксперт грамадскага Балонскага камітэта, падзеліцца вынікамі абмеркавання і рашэння Парыжскай канферэнцыі, акрэсліць праблемы з уступленнем Беларусі ў Балонскую сістэму.;
  • Іна Кулей – прадстаўляе арганізацыю «Тваё заўтра», распавядзе пра кейсы беларусаў, якія вучыліся за мяжой і пасля вярнуліся на радзіму. З якімі цяжкасцямі яны сутыкаліся? Якія перспектывы чакаюць выпускнікоў замежных ВНУ у Беларусі? Ці лёгка пацвердзіць замежны дыплом?
  • Крысціна Рыхтэр – падзеліцца інфармацыяй пра размеркаванне выпускнікоў беларускіх ВНУ. Пытанне аб размеркаванні адно з ключавых, і тое, як яно будзе вырашана, паўплывае на ступень інтэграцыі Беларусі ў Балонскую сістэму.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.