31 траўня ў гомельскай арт-прасторы “Каўчэг” адбудзецца размова пра адкрытыя дадзеныя з Алінай Радачынскай.
Што такое адкрытыя дадзеныя? Чым яны адрозніваюцца ад вялікіх, персанальных і розных іншых? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці на дыстанцыйным курсе Аліны Радачынскай “Уводзіны ў адкрытыя дадзеныя”. Пад час сустрэчы размова пойдзе пра тое, навошта адкрытыя дадзеныя штучнаму інтэлекту, якую сувязь яны маюць да вашай бабулі, чым яны карысныя, а чым небяспечныя. І, канешне, будзе магчымасць разабрацца, ці ёсць адкрытыя дадзеныя ў Гомелі.
Калі: 31 траўня, 18:00-20:00
Дзе: арт-прастора “Каўчэг”, пр. Победы 2а, г. Гомель
Уваход вольны.
Мерапрыемства ў фэйсбуку.