VioskaLab, адкрытая моладзевая прастора для супольнага пошуку ідэй, запрашае актыўную моладзь далучыцца да рэалізацыі ініцыятыў у сельскай мясцовасці Мінскай і Гомельскай вобласці.
Калі: чэрвень – кастрычнік 2018 года.
Мэты праграмы:
- Стварыць матывуючы асяродак для моладзі сельскай мясцовасці;
- Паспрыяць фарміраванню мясцовых супольнасцяў, умацаванню сувязаў і добрасуседскіх практык у рэгіёнах;
- Паўплываць на фарміраванне новага пазітыўнага іміджу вёскі і невялікіх гарадоў.
Каму будзе цікава?
Моладзі (18-35 гадоў), якая гатова рэалізоўваць свае ідэі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах (насельніцтва да 10,000 чалавек) у Мінскай і Гомельскай вабласцях
Дэдлайн падачы заявак – 10 чэрвеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.