Лятучы запрашае на восьмую летнюю школу, дзе ўдзельнікі ўявяць сабе Беларусь IT-краінай, разбяруць моцныя і слабыя бакі гэтай мадэлі, перспектывы і магчымыя выклікі для грамадства і для сябе.
Калі: 30 чэрвеня – 3 ліпеня 2018 года.
Дзе: маляўнічы куток Беларусі.
Як заўжды, летняя школа будзе спалучаць некалькі фарматаў працы:
- Аналітычна-праектная гульня “IT-краіна: сінхранізацыя сацыяльнага і тэхналагічнага развіцця”. Падчас гульні ўдзельнікі разгарнуць аналіз і крытыку прапанаванай мадэлі з розных бакоў і пазіцый, вызначаць слабыя і перспектыўныя моманты, знойдзем кропкі развіцця і сфармулюць задачы для супольнай працы.
- Адкрытая кафедра. Традыцыйны фармат прадстаўлення ўдзельнікаў летняй школы тых тэмаў, якімі яны б хацелі падзяліцца з супольнасцю. Тэму і фармат выступу заяўнік вызначае самастойна: лекцыю, прэзентацыю, дыскусію, майстар-клас ды інш. Выступы на адкрытых кафедрах будуць прахадзіць паралельна, і ўдзельнікі летніка могуць вызначацца, што ім больш цікава. Падчас адкрытых кафедраў плануюцца таксама выступы выпускнікоў школаў магістраў гульні.
- Клубная прастора. Адкрытая для творчага самавыражэння і вольнай камунікацыі прастора (вечары). У гэтым годзе плануецца вечарына, прысвечаная памяці Міхала Анемпадыстава.
Фінансавыя ўмовы
Забеспячэнне праезду і пражывання ўдзельнікаў школы Лятучы ўніверсітэт бярэ на сябе. Удзел у школе патрабуе ўнёску у памеры 30 беларускіх рублёў, што дазволіць нам уключыць элемент супольнай адказнасці за супольнае мысленне і справы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 чэрвеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.