Цэнтр па абароне жывёл “Анімалекс” шукае ў каманду стажораў.
Адкрыты наступныя пазіцыі:
- Smm-спэцыяліст. Гэты чалавек будзе весці сацсеткі, рабіць іх цікавымі і камунікаваць з камандай для напісання тэкстаў.
- Юрыст. Шукаюць чалавека, які хоча разабрацца ў дэталях правоў жывёл, які будзе праводзіць кансультацыі і пісаць тэматычныя тэксты з дапамогай кіраўніцы;
- Работнік анлайн-крамы. Супрацоўнік будзе займацца прасоўваннем крамы, кантактамі з партнёрамі.
Арганізацыя шукае тых, хто гатовы развіваць праект і марыць працаваць ў арганізацыі па ахове жывёл.
Досвед не мае значэння, важны праца і матывацыя.
Прапановы і рэзюмэ можна дасылаць на zoonetwork.by@gmail.com.