Офіс еўропейскай экспертызы і камунікацый шукае валанцёраў і валанцёрак для падрыхтоўкі і правядзення фестываля “Добры сусед” 30 чэрвеня ў Мінску.
Калі вам цікава прыняць удзел у арганізацыі вялікага openair мерапрыемства, атрымаць досвед камунікацыі з наведвальнікамі і медыя, пазнаёміцца з людзьмі, якія змяняюць да лепшага жыццё сваіх дамоў, двароз і пад’ездаў, далучайцеся да каманды фестываля!
Як вы можаце дапамагчы?
- падрыхтаваць пляцоўку да мерапрыемства, дапамагчы з расстаноўкай абсталявання і рэквізіта;
- сустракаць і суправаджаць наведвальнікаў фестываля, прадстаўнікоў СМІ;
- арганізоўваць кава-паўзы;
- дапамагаць з тэхнічным забяспечаннем фестываля (забяспечанне майстар-класаў неабходнымі матэрыяламі, дапамога з прэзентацыямі выступоўцаў? праца з відэааператарам)
Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня
Запоўніць анкету на валанцёрства можна па спасылцы.