Урад Македоніі запрашае іншаземных студэнтаў на навучанне па праграмах бакалаўрыяту ва Універсітэце інфармацыйных навук і тэхналогій. Стыпендыя выплачваецца цягам першага года навучання і падаўжаецца пры ўмове паспяховага навучання. Узрост студэнтаў павінен быць не больш за 22 гады.
Спецыяльнасці: камунікацыйныя сеткі і бяспека, камп’ютарныя навукі, інжэнерыя, інфармацыйныя сістэмы, візуалізацыі, мультымедыя і анімацыя, інфармацыя і камунікацыя, лічбавая бізнес-інфарматыка, IT, штучны інтэлект, E-Government, E-Business, E-Culture.
Навучанне прадугледжанае на ангельскай мове, необходна прадстаўляцт сертыфікаты, якія падцвярджаюць узровень валодання мовай
Памер гранта: аплата навучання, праезду, выдаткаў на візу, пражыванне і харчаванне, дадатковая стыпендыя ў памеры 5,000 MKD (прыблізна 82 еўра) ў месяц
Дэдлайн: 31 ліпеня
Падрабязнасці і форма падачы па спасылцы.