Bulgarian Gender Research Foundation сумесна з партнёрамі запрашае маладых юрыстаў на трэнінг.
Калі: 2018-2019.
Дзе: Балгарыя.
Праграма мае на мэце павысіць навыкі маладых юрыстаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Трэнінг закране наступныя тэмы:
- гвалт супраць жанчын і дамашні гвалт;
- сэксульнае і рэпрадуктыўнае здароўе;
- сацыяльныя і эканамічныя правы і дыскрымінацыя пры прыёме на працу;
- мульцідыскрымінацыя.
Для ўдзелу ў трэнінгу будуць абраныя 25 кандыдатаў – юрыстаў, адвакатаў, юрыдычных кансультантаў, чыя праца мае дачыненне да правоў чалавека і правоў жанчынаў.
Праграма складаецца з трох сесій (па 1 тыдні кожныя 6 месяцаў). Першае сесія – з 15 па 25 лістапада 2018 года.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- паходзіць з краін Цэнтральнай ці Ўсходняй Еўропы;
- быць заціўленым правамі жанчынаў і мець матывацыю выкарыстоўваць легальныя інструменты дзеля барацьбы з гвалтам і парушэннем правоў жанчынаў;
- мінімум 1 год працоўнага доведу, звязанага з абаронай правоў жанчынаў;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць усе выдаткі: кошт навучання, транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне, вучэбныя матэрыялы.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з CV, двума рэкамендацыйнымі лістамі і лістом падтрымкі ад кіраўніка арганізацыі, у якой працуе кандыдат/ка, на е-адрас office@bgrf.org.
Дэдлайн – 13 ліпеня 2018 года.