Прабаў лета з карысцю – дадай у сваё партфоліа пункт пра ўдзел у міжнародным адукацыйным праекце.
Калі: ліпень 2018 года.
Дзе: Мінск (Беларусь), Варшава, Гданьск (Польшча).
Беларуска-польскі праект MATCH – пераможца конкурсу на лепшы сацыяльна-культурны праект, арганізаваны ў межах міжнароднай праграмы Culture for Local Development. Удзельнікі зробяць уласнае даследаванне на тэму беларуска-польскай культурнай гісторыі і створаць на яго аснове паўнавартасны медыяпраект на мяжы мастацтва, гісторыі і новых медыяў.
Усім удзельнікам, якія пройдуць папярэдні адбор, прапануецца прайсці летні інтэнсіў ад беларускіх і польскіх экспертаў у галіне гісторыі, сучаснага мастацтва, медыяпланавання, крэатыўных індустрый і арт-мэнэджменту. Выніковыя праекты будуць апублікаваныя на сайтах партнёраў. Каманда лепшага праекта па выніках інтэнсіва адправіцца ў тыднёвую адукацыйную паездку ў Варшаву і Гданьск, арганізаваную Adam Mickiewicz Institute і European Solidarity Centre.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-27 гадоў;
- зацікаўленасць мастацтвам, дызайнам, гісторыяй, медыямі, арт-мэнэлдментам і/ці ІТ;
- зацікаўленасць у рэалізацыі сацыяльных і культурных праектаў;
- жаданне рэалізаваць значный культурны праект;
- гатоўнасць вучыцца ў экспертаў-практыкаў з Беларусі і Польшчы.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018 года.
Варкшопы пачытаюцца ўжо 4 ліпеня.
Больш падрабязнасцей пра экспертаў і арганізатараў – па спасылцы.